У вершаваны зборнік Генадзя Аўласенкі “Зайка польку танцаваў” увайшлі дзіцячыя вершыкі і загадкі на самыя разнастайныя тэмы. Чытачы знойдуць адказ на пытанне, колькі колераў у лета, разам з галоўным героем верша “Касманаўт” паспрабуюць змайстраваць ракету з… табурэтак, даведаюцца, ці можа плот брахаць з-пад сабакі, гарод – расці на гурках, а кот – уцякаць ад мышкі. Кніга гэтая, без сумнення, будзе цікавай не толькі дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, але і настаўнікам пачатковых класаў.
_______________________________________________________________________________________________________
Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).
Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:
+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65
Певица воспевает колорит и многогранность белорусской и индийской культур.
Спросили у экспертов.