Сястра караля Іспаніі Філіпа VІ інфанта Крысціна прызнана невінаватай у фінансавым махлярстве па справе аб махінацыях, яе муж Іньякі Урдангарын асуджаны на 6 гадоў і тры месяцы турэмнага зняволення. Адпаведнае рашэнне абвясціў суд горада Пальма-дэ-Маёрка.
«Суд апраўдаў Крысціну дэ Бурбон у тых злачынствах, у якіх яе абвінавачвалі», — гаворыцца ў заяве суда. Пры гэтым інфанта павінна заплаціць штраф у €265 тысяч, паколькі атрымлівала фінансавыя выгады ад правапарушэнняў, учыненых яе мужам.
У сваю чаргу, зяць іспанскага караля Урдангарын прызнаны вінаватым у службовым злоўжыванні, махлярстве, выкарыстанні сувязяў, злачынствах супраць дзяржаўнай казны. Ён асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы турэмнага зняволення.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/finansy
[4] https://zviazda.by/be/tags/mahlyar
[5] https://zviazda.by/be/tags/turma
[6] https://zviazda.by/be/tags/znyavolenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/inyaki-urdangaryn
[8] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/sud