Такую выснову міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч агучыла пасля прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму грамадзян у Гомелі.
"На прыём прыходзілі людзі, неабыякавыя да дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Яны задавалі пытанні па радыёвяшчанню, якасці тэлебачання - гэта кажа пра тое, што патрэба ў нацыянальным інфармацыйным прадукце ў насельніцтва ёсць", - сказала міністр.
Кажучы аб рабоце гомельскіх СМІ, Лілія Ананіч адзначыла, што іх праца патрабуе пашырэння тэматычнага дыяпазону. "Чытач сёння патрабавальны, чакае глыбокіх публікацый, аналітыкі, нарысаў, фельетонаў", - падкрэсліла яна.
Міністр таксама выказалася пра ўплыў інтэрнэту на працу СМІ. "У сеціве інфармацыя распаўсюджваецца маментальна, задача рэдакцый пры такой аператыўнасці пісьменна яе каментаваць, а калі трэба, то і адстойваць пазіцыі дзяржавы", - лічыць яна.
Мясцовая прэса, як ні адна іншая, блізкая свайму чытачу, таму, на думку Ліліі Ананіч, у яе не павінна быць такіх пытанняў, на якія яна не змагла б даць адказ. "Прыклад адкрытасці ярка прадэманстраваў Прэзідэнт падчас "Вялікай размовы". Такі падыход рэгіянальным СМІ варта браць на ўзбраенне", - падкрэсліла яна.
Падчас прамой лініі і асабістага прыёму Лілія Ананіч пагутарыла больш чым з дзесяццю гамяльчанамі. Жыхары абласнога цэнтра цікавіліся мерапрыемствамі, якія запланаваны ў краіне з нагоды Года навукі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, лёсам друкаваных СМІ, стварэннем сацыяльных ролікаў, іх хвалявалі пытанні аховы здароўя, рэгіянальнага радыёвяшчання і якасці тэлевізійных перадач.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-smi
[3] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich-1