Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў сваю жонку Мехрыбан Аліеву першым віцэ-прэзідэнтам рэспублікі.
Пад старшынствам Аліева адбылося пасяджэнне Савета бяспекі краіны. На ім кіраўнік дзяржавы прадставіў першага віцэ-прэзідэнта. Паводле канстытуцыі Азербайджана, першы віцэ-прэзідэнт бярэ на сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, калі той не здольны выконваць свае абавязкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/mehryban-alieva
[3] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan