За дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце і падтрымку належнага ўзроўню якасці паслуг у 2016 годзе ў намінацыі «Энергетыка, транспарт, камунікацыі» ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» атрымала Жанна Стальмаховіч, паштальён 4 разраду аддзялення сувязі Новая Зара Чашніцкага раённага вузла сувязі Віцебскага філіяла Белпошты.
Жанна Міхайлаўна працуе ў гэтым аддзяленні з 1995 года. Кліенты і калегі ведаюць яе як кваліфікаванага і адказнага работніка, які шмат увагі надае якаснаму абслугоўванню насельніцтва. Жанна Стальмаховіч «хварэе» за вынікі працы ўсяго калектыву Чашніцкага раённага вузла паштовай сувязі, з'яўляецца настаўнікам моладзі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці прадпрыемства.
Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» штогод прысвойваюць, каб узнагародзіць людзей за заслугі ў садзейнічанні рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі дзяржавы і органаў мясцовага кіравання, забеспячэнні законнасці і правапарадку, за дасягненні ў галіне навукі, адукацыі і культуры, актыўную грамадскую дзейнасць. 100 найлепшых прадстаўнікоў рэгіёна атрымліваюць дыпломы лаўрэатаў і грашовую прэмію. Акрамя таго, білборды з іх фатаграфіямі на працягу года ўпрыгожваюць населеныя пункты вобласці.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/chalavek-goda-vicebshchyny
[5] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[6] https://zviazda.by/be/tags/kantakt