Аб гэтым сведчыць даследаванне навукоўцаў з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Імперскага каледжа ў Лондане, апублікаванае ў медыцынскім часопісе Lancet.
У Японіі, Францыі, Іспаніі і Швейцарыі сярэдняя працягласць жыцця жанчын дасягне 88 гадоў. Мужчыны будуць даўжэй за ўсё жыць у Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і Швейцарыі. Згодна з прагнозам навукоўцаў, сярэдняя чаканая працягласць жыцця тут складзе 84 гады. Адзін з аўтараў даследавання Маджыд Эззаці спрагназаваў, што з часам сярэдняя працягласць жыцця можа дасягнуць 110—120 гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece