На сесіі Еўрапарламента, якая пройдзе сёння ў Бруселі, адбудзецца галасаванне па пытанні пазбаўлення лідара праваэкстрэмісцкай французскай партыі «Народны фронт», кандыдата ў прэзідэнты краіны Марын Ле Пен, дэпутацкай недатыкальнасці.
Парламенцкі камітэт па юрыдычных пытаннях у мінулы аўторак большасцю галасоў ужо прагаласаваў за пазбаўленне Ле Пен парламенцкага імунітэту за тое, што яна размясціла ў сваім Twіttеr здымкі актаў насілля тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Як правіла, на сесіях звычайна падтрымліваюцца рашэнні камітэтаў.
У Францыі ў дачыненні да Ле Пен пракуратурай горада Нанта вядзецца аналагічнае расследаванне. Лідар «Народнага фронту» выкарыстала імунітэт для адмовы з'явіцца па выкліку пракуратуры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/euraparlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryn-le-pen-0