Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 3 сакавіка на юрыдычным факультэце БДУ (вул. Ленінградская, 8). Пачатак у 9.30. У цырымоніі плануюць прыняць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі нашай краіны, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі, старшыня Эканамічнага суда СНД Людміла Камянкова, а таксама прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Беларусі і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі нашай краіны.
Інтэлектуальныя спаборніцтвы пройдуць у камандным і асабістым заліках і ўключаюць адборачны вочны і фінальны туры. На алімпіядзе будуць прадстаўлены 12 каманд і 62 індывідуальных удзельніка з БДУ, Акадэміі МУС, Мінскага інавацыйнага універсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С. Пушкіна, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. Куляшова, установы адукацыі "БІП — Інстытут правазнаўства”, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўіверсітэта і Юрыдычнага каледжа БДУ.
Удзельнікам алімпіяды будуць прапанаваны заданні, скіраваныя на праверку ведаў па тэорыі і гісторыі права і дзяржавы, канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, гаспадарчага, крымінальнага права і па іншых пытаннях юрыдычнай дзейнасці. Удзельнікам трэба будзе падрыхтаваць працэсуальныя дакументы, прааналізаваць інфармацыйна-прававыя сістэмы і юрыдычныя тэксты, а таксама правесці праверку юрыдычнай лексікі. У прыватнасці, студэнты павінны будуць напісаць тэставае заданне, падрыхтаваць праект правапрымяняльнага акта, даць адказ на зварот грамадзяніна ці юрыдычнай асобы, а таксама прааналізаваць казус і прэзентаваць пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе.
На другі дзень спаборнітцваў (4 сакавіка) каманды-фіналісты падрыхтуюць пісьмовую кансультацыю і сустрэнуцца з “кліентам”. Ацэньваць працу будучых юрыстаў будзе журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Вярхоўнага суда, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, а таксама прадстаўнікі юрыдычных кампаній і юрыдычных службаў суб'ектаў гаспадарання.
Арганізатарам алімпіяды выступілў юрыдычны факультэт БДУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yurydychnaya-alimpiyada
[2] https://zviazda.by/be/tags/yurydychny-fakultet-bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-ablameyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi