Сірыйскія ўрадавыя войскі і апалчэнцы вядуць баі з экстрэмістамі ў заходніх раёнах горада і прасоўваюцца да цэнтра. Прасоўванне ўскладняецца тым, што баевікі замініравалі дамы і дарогі і пакінулі тэрарыстаў-смяротнікаў.
Новае наступленне сірыйскай арміі пад Пальмірай пачалося ў сярэдзіне студзеня 2017 года. Вясной 2016-га ўрадавыя войскі пры падтрымцы расійскай авіяцыі выбілі баевікоў з горада, аднак у снежні таго ж года яны зноў захапілі яго.
Гістарычныя помнікі старажытнай Пальміры прызнаны ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчынай. За час валодання горадам ісламісты знішчылі шэраг бясцэнных помнікаў культуры.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/islamskaya-dzyarzhava
[3] https://zviazda.by/be/tags/siryya