Жаночая маладзёжная зборная (U-19) працягвае падрыхтоўку да матчаў адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы — 2017.
8 сакавіка на пляцоўцы цэнтра алімпійскага рэзерву ў Жлобіне нашы гандбалісткі адкрылі вучэбна-трэніровачны лагер, куды ўвайшлі 20 спартсменак. Плануецца, што акрамя трэніровак дзяўчаты правядуць і таварыскую гульню з гандбольным клубам «Гомель» (13 сакавіка, пачатак у 16.30).
За пуцёўку на Еўра беларускі пазмагаюцца са зборнымі Швейцарыі, Партугаліі і Грузіі, матчы пройдуць у жлобінскім ЦАР па гульнявых відах спорту.
17 сакавіка ў 18.00 адбудзецца матч Беларусь — Грузія, 18 сакавіка ў 15.30 — Швейцарыя — Беларусь, 19 сакавіка ў 14.00 — Партугалія — Беларусь. Прамыя інтэрнэт-трансляцыі матчаў з удзелам беларускай зборнай можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі гандбола.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandbol
[6] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny