Беларуская баскетбалістка разам са сваім клубам «Якін Догу» ў фінале Кубка Турцыі адолела саперніц з дружыны «Абдула Гюль Універсітэт» — 77:61 і стала адной з уладальніц прэстыжнага трафея.
Нагадаем, Алена Леўчанка ў лютым з кітайскага «Гуандун» перайшла ў «Якін Догу», які сёння лідзіруе і ў чэмпіянаце Турцыі.
Раней адна з самых паспяховых баскетбалістак краіны гуляла ў Беларусі, ЗША, Расіі, Польшчы, Літве, Славакіі і Іспаніі. Алена выступае за зборную Беларусі з 2001 года і з'яўляецца ўдзельніцай Алімпійскіх гульняў 2008 і 2016 гадоў, чэмпіянату свету ў Чэхіі, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015 гадоў.
Адзначым, што галоўным стартам жаночай зборнай Беларусі па баскетболе ў бягучым сезоне стане ўдзел у чэмпіянаце Еўропы, які з 16 па 25 чэрвеня пройдзе ў Чэхіі. Падапечныя Наталлі Трафімавай згуляюць на папярэдняй стадыі ў групе В з саперніцамі з Італіі (16 чэрвеня), Славакіі (17 чэрвеня) і Турцыі (19 чэрвеня). Зборная, якая зойме першае месца ў групе, выйдзе ў 1/4 фіналу напрамую. За астатнія чатыры месцы ў плэй-оф будуць змагацца зборныя, якія размясціліся на другіх і трэціх радках у чатырох групах.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport
[6] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[7] https://zviazda.by/be/tags/alena-leuchanka
[8] https://zviazda.by/be/tags/belaruskiya-basketbalisty