З 20 сакавіка ў Беларусі пачне паэтапна ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб.
Лоўля ўсіх відаў рыбы ва ўгоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей забараняецца з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай — з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай — з 10 красавіка па 8 чэрвеня. Выключэнне складае аматарскае рыбалоўства адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адным кручком у светлы час сутак з берага або са штучных збудаванняў, акрамя чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў.
Акрамя названых тэрмінаў забароны на лоўлю рыбы ў рыбалоўных угоддзях дзейнічаюць забароны на лоўлю шчупака — з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці — з 9 сакавіка па 25 красавіка; сома звычайнага — з 1 лістапада па 31 сакавіка.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/ryba