У Мінску былі зафіксаваныя выпадкі завалодання грашамі ашуканскім шляхам чалавекам, які тэлефанаваў мінчанам, прадстаўляючыся супрацоўнікам ДАІ або следчым.
Ён паведамляў, што ў іх сваякоў узніклі праблемы, для спрыяльнага вырашэння якіх неабходна яму перадаць пэўную суму грошай, паведаміў аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. У адным з выпадкаў званок паступіў дзіцяці 8 гадоў. Чалавек назваўся супрацоўнікам міліцыі, сказаў, што бацька дзіцяці збіў мужчыну, якому цяпер на лячэнне патрэбныя сродкі. Пасля гэтага званка каля акна дома, дзе пражывае дзіця, стаяў хлопец і чакаў, пакуль той скіне яму грошы. Аднак дадому своечасова вярнулася маці, таму грошай зламыснік не дачакаўся і ўцёк.
Для наступнай сваёй «ахвяры», таксама пажылой жанчыны, зламыснік прыдумаў, што яе ўнука збіла машына. І вырашэнне пытання каштуе тысячу рублёў. За грашыма прыехалі прама дадому. Яшчэ адзін падобны факт адбыўся з жанчынай, якая пражывае па праспекце Незалежнасці. Ёй патэлефанаваў нібыта следчы з Санкт-Пецярбурга, які паведаміў пра некаторыя праблемы ва ўнука. Каб дапамагчы яму, бабуля перадала зламысніку 10 тысяч долараў. Цяпер зламысніка вышуквае міліцыя.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni