Нарвегія абышла шматгадовага лідара, Данію, у сусветным рэйтынгу шчасця. Ён быў апублікаваны 20 сакавіка, у Сусветны дзень шчасця, у рамках глабальнай ініцыятывы ААН Sustaіnable Development Solutіons Network (SDSN).
Як адзначаецца, за год нарвежцам удалося падняцца з чацвёртага на першае месца. Далей з мінімальным адрывам размеркаваліся Данія, Ісландыя і Швейцарыя. Эксперты падкрэслілі, што чатыры краіны настолькі блізкія па паказчыках, што змяняюць на вяршыні рэйтынгу адна адну з году ў год.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/shchasce
[4] https://zviazda.by/be/tags/daniya