У Сусветным акіяне да 2048 года рыба можа знікнуць у выпадку, калі падыходы да кіравання рыбалоўствам не зменяцца. Аб такой небяспецы папярэдзілі спецыялісты Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) у Расіі.
Эксперты зрабілі адпаведныя высновы на падставе даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO), якія сцвярджаюць, што 90% марскіх рыбалоўных промыслаў ужо асвоена. Пры гэтым на мяжы знішчэння ўжо знаходзіцца белая рыба, якая з'яўляецца асноўнай марской крыніцай харчавання для чалавецтва. 90% папуляцый буйных драпежных рыб, як адзначаюць эксперты, ужо ніколі не змогуць аднавіцца да ранейшай колькасці, у тым ліку тунец, траска, палтус, меч-рыба.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/ryba