З гэтай нагоды на мінулым тыдні адбыўся рабочы візіт старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла МЯСНІКОВІЧА ў Туркменістан.
Яго асноўная мэта — наведванне Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната і вырашэнне пытанняў, якія датычацца завяршэння яго будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю. Спікер верхняй палаты беларускага парламента наведаў шахту па здабычы калійнай руды, фабрыку па вытворчасці калійных угнаенняў, адміністрацыйны комплекс, лабараторыі, склады руды і гатовай прадукцыі. Старшыня Савета Рэспублікі пракантраляваў выкананне работ на аб'екце, будаўніцтва якога з'яўляецца самым маштабным беларуска-туркменскім праектам.
Падчас візіту ў Ашхабад былі разгледжаны пытанні завяршэння будаўніцтва і адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, прызначанага на 31 сакавіка гэтага года, з удзелам Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/turkmenistan
[4] https://zviazda.by/be/tags/garlykski-gak
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne