Яго старонкі з'явіліся ў мікраблогу "Сіна Вэйбо" і ў сaцсетцы "Вічат".
Як перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн [2]", Кітай запусціў дзяржаўны афіцыйны вэб-сайт "Пояс і шлях" www.yidaiyilu.gov.cn [3].
Старонкі сайта таксама з'явіліся ў кітайскім мікраблогу "Сіна Вэйбо" і ў сaцсетцы "Вічат". За стварэнне вэб-сайта адказвае Дзяржаўны інфармацыйны цэнтр, а кіруючай структурай выступае Канцылярыя кіруючай групы па будаўніцтву "Пояса і шляху".
На вэб-сайце "Пояс і шлях" будзе публікавацца інфармацыя, якая будзе служыць своечасовым водгукам на тое, што выклікае вялікую цікавасць у краіне і за мяжой, па-навуковаму і дакладна тлумачыцца асноўная канцэпцыя ініцыятывы і палітыка ў гэтай сферы. На гэтай пляцоўцы будуць аб'ектыўна і ўсебакова асвятляцца найноўшыя дасягненні ў будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама наладжвацца інфармацыйнае абслугоўванне і платформа для абменаў паміж прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі краін, размешчаных уздоўж "Пояса і шляху".
Пакуль што запушчаны версіі толькі на кітайскай і англійскай мовах, але на працягу гэтага года з'явяцца версіі на рускай, французскай, арабскай, іспанскай. Зараз афіцыйны сайт "Пояс і шлях" узаемадзейнічае з больш чым 30 кітайскімі дзяржаўнымі ведамствамі, а таксама з уладамі адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню Кітая і з многімі краінамі ўздоўж "Пояса і шляху". Карыстальнікі могуць наведваць сайт як з камп'ютара, так і з мабільнага тэлефона.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] http://www.yidaiyilu.gov.cn/
[4] https://zviazda.by/be/tags/sina-veybo
[5] https://zviazda.by/be/tags/vichat
[6] https://zviazda.by/be/tags/poyas-i-shlyah
[7] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa