Пра гэта паведаміў першы сакратар амбасады Беларусі ў Вялікабрытаніі Кірыл Зямцоў ў эфіры тэлеканала АНТ.
"Паводле звестак паліцыі, сярод пацярпелых няма грамадзян Беларусі. Тым не менш мы рэкамендуем настойліва не наведваць нашым грамадзянам масавыя мерапрыемствы, а ў выпадках неабходнасці звязвацца з пасольствам па тэлефонах, пазначаных на сайце амбасады", - сказаў Кірыл Зямцоў.
Як паведамлялася, 22 сакавіка ў Лондане тэрарыст на аўтамабілі стаў тараніць пешаходаў на Вестмінстэрскім мосце, а затым напаў з нажом на паліцэйскіх, імкнучыся патрапіць на тэрыторыю брытанскага парламента. Нападнік быў ліквідаваны праваахоўнікамі. Ад яго рук загінула некалькі чалавек, дзясяткі пацярпелі. Вядома, што сярод загінуўшых ёсць паліцэйскі. Яго звалі Кіт Палмер, ён прапрацаваў у паліцыі 15 гадоў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kiryl-zyamcou
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt
[4] https://zviazda.by/be/tags/terarystychny-akt-u-londane