Алмазбек Атамбаеў запрасiў Аляксандра Лукашэнку на пасяджэнне Вышэйшага Еўразiйскага эканамiчнага савета для абмеркавання актуальных пытанняў i праблем. Чарговы самiт лiдараў краiн Еўразiйскага эканамiчнага саюза запланавана правесцi ў красавiку-маi 2017 года ў Бiшкеку.
На парадку дня падчас тэлефоннай размовы кiраўнiкоў дзяржаў таксама былi пытаннi двухбаковых адносiн, у прыватнасцi пашырэння гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. Аляксандр Лукашэнка i Алмазбек Атамбаеў выказалi ўзаемную зацiкаўленасць у далейшым нарошчваннi аб'ёмаў гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi, паведамляе прэс-служба беларускага лiдара.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/almazbek-atambaeu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vysheyshy-euraziyski-ekanamichny-savet-1