Гэтай тэме быў прысвечаны міжнародны семінар, арганізаваны па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пры падтрымцы Інструмента тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза TAІEX. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў, якія так ці інакш сутыкаюцца з гэтай праблемай, а таксама эксперты з Іспаніі, Харватыі, Румыніі і Вялікабрытаніі.
Удзельнікі семінара разгледзелі такія тэмы, як новыя трэнды інтэрнэт-педафіліі і сучасныя інструменты барацьбы з ёй, механізмы выяўлення злачынцаў і іх непаўналетніх ахвяр, практычныя аспекты пры расследаванні злачынстваў сексуальнага характару, супрацоўніцтва з ІT-індустрыяй.
Варта адзначыць, што нядаўна з'явіліся новыя пагрозы ў інтэрнэце з боку педафілаў: абмен паведамленнямі сексуальнага характару, вымаганні, шантаж, віртуальныя гульні. Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Дзмітрый ЦАЮН адзначыў, што ў многіх краінах замацавана пакаранне за грумінг — тактычны падыход дарослага чалавека да непаўналетняга з сексуальнымі мэтамі: «Мы таксама хочам дамагчыся з'яўлення такой прававой нормы, каб караць педафілаў не толькі за ўчынены гвалт над дзіцем, а ўжо на стадыі падрыхтоўкі: віртуальны кантакт, зносіны, сустрэчы».
Семінар завяршыўся дыскусіяй удзельнікаў аб перспектыўных кірунках узаемадзеяння беларускіх і замежных праваахоўных органаў у згаданай сферы
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kasko@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/internet-pedafiliya
[5] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu