Пра гэта паведамілі ў канцэрне.
"Павелічэнне аб'ёмаў паставак расійскай нафты ў Беларусь пачынаецца ад сёння", - праінфармавалі ў канцэрне.
Падпісаныя індыкатыўны баланс на пастаўку ў Беларусь у 2017 годзе 24 млн т нафты, а таксама графік прапампоўкі нафты на другі квартал бягучага года.
"У першым паўгоддзі расійскі бок паставіць у Беларусь увесь запытаны аб'ём нафты", - адзначылі ў "Белнафтахіме".
Як паведамлялася, Беларусь і Расія падпісалі [2]13 красавіка пакет з чатырох дакументаў у нафтагазавай сферы. У іх ліку пратаколы аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн на пастаўкі газу ў Беларусь і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы, аб умовах далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" і мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка патлумачыў журналістам, што дамоўленасці па пастаўках нафты ў аб'ёме 24 млн т штогод носяць доўгатэрміновы характар і разлічаны па 2024 год уключна. Як дадаў віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч, згодна з падпісаным дакументам з 24 млн т нафты 18 млн т будуць заставацца ў Беларусі для перапрацоўкі, тыя, што засталіся аб'ёмы могуць быць выкарыстаны для экспартных паставак.
БЕЛТА [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] http://zviazda.by/be/news/20170413/1492095112-belarus-i-rasiya-padpisali-paket-dakumentau-u-naftagazavay-sfery
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya