Плённым выдаўся мінулы тыдзень для старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Рахманава. Ён правёў дзве сустрэчы з прадстаўнікамі Турцыі, а таксама выступіў перад выкладчыкамі і студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сенатар сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Кезбан Нілванай Дарамай. Бакі падрабязна абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-турэцкага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах.
Праз некалькі дзён пасля гэтай падзеі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі і ў той жа час кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Турэцкай Рэспублікі Сяргея Рахманава з першым намеснікам міністра замежных спраў Турцыі Ахметам Йылдызам. Бакі падрабязна абмеркавалі пытанні пашырэння беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, турыстычнай сферах і іншых галінах. Асаблівую ўвагу прысутныя скіравалі на ўдзел Беларусі і Турцыі ў будаўніцтве эканамічнага пояса «Шаўковага шляху». У заключэнне спадар Ахмет Йылдыз запрасіў парламенцкую дэлегацыю Рэспублікі Беларусь наведаць Турцыю для абмеркавання напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.
У рамках правядзення адзінага дня інфармавання Сяргей Рахманаў на мінулым тыдні выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім складам і навучэнцамі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на тэму «Саюзная дзяржава: 20 гадоў сумеснага развіцця». Падчас дыскусіі быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва з улікам інтарэсаў Беларусі.
Вераніка ПУСТАВІТ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:рustаvіt@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rahmanau
[6] https://zviazda.by/be/tags/turcyya