Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" паразай завяршылі сезон Адзінай лігі ВТБ.
У заключным матчы спаборніцтваў падапечныя Аляксандра Круцікава саступілі ў Краснадары мясцоваму клубу "Лакаматыў-Кубань" з лікам 72:81 (21:23, 17:18, 18:18, 16:22). Самым выніковым у складзе чэмпіёнаў Беларусі стаў амерыканскі легіянер Антоніа Грейвз, які набраў 21 ачко.
Мінскія "цмокі" атрымалі 5 перамог у 24 праведзеных матчах, горшы вынік толькі ў галоўнага аўтсайдара "банкаўскага" турніру пермскай "Пармы" - адна вікторыя, прычым над мінчанамі.
У стартавым раўндзе плэй-оф Адзінай лігі ВТБ згуляюць: ЦСКА (Масква) - "Астана", "Зеніт" (Санкт-Пецярбург) - ВЭФ (Рыга), "Хімкі" - "Енісей" (Краснаярск), "Лакаматыў-Кубань" (Краснадар) - Унікса (Казань). Першы чвэрцьфінальны матч адбудзецца 1 мая.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/cmoki-minsk-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/adzinaya-liga-vtb