Мінчанін браў заказы на пастаўку італьянскай мэблі, але да кліентаў мэбля так і не даходзіла. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі 30-гадовага мінчаніна, які падазраецца ў махлярстве.
На адным з сайтаў мужчына размясціў аб'яву аб продажы дарагой італьянскай мэблі. Каб стаць яе ўладальнікам, неабходна было заключыць дагавор на пастаўку прадметаў інтэр'еру і ўнесці перадаплату ў памеры 50%. Зламыснік прадстаўляўся менеджарам прыватнай фірмы, складаў дагавор, браў грошы, але мэблю з Італіі не пастаўляў, паведамілі ў Партызанскім РУУС. На сёння вядома пра двух пацярпелых, якія заплацілі зламысніку чатыры тысячы еўра. У міліцыі мяркуюць, што пацярпелых нашмат больш. У дачыненні да 30-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа. Махляру пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva