Падчас сустрэчы Прэзiдэнта са старшынёй Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Валерыем Вакульчыкам абмяркоўвалiся пытаннi знешняй i ўнутранай бяспекi дзяржавы.
— Апошнiм часам пра бяспеку — знешнюю, i асаблiва ўнутраную — сказана нямала, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Год у нас быў няпросты, пачатак гэтага года... Што зараз адбываецца i якiя тэндэнцыi ў краiне ў плане ўмацавання бяспекi нашай дзяржавы, перш за ўсё ўнутранай? I натуральна, ваша ацэнка знешняй бяспекi, якая ўплывае i на сiтуацыю ўнутры нашай дзяржавы: без усялякiх там купюр, прыхарошвання сiтуацыi.
Валерый Вакульчык праiнфармаваў Прэзiдэнта, як развiваецца абстаноўка ў сферы нацыянальнай бяспекi i якiя выклiкi ў сувязi з гэтым сёння стаяць перад дзяржавай. Старшыня КДБ таксама прадставiў сваю ацэнку знешняй бяспекi Беларусi, якая, як заўважыў кiраўнiк дзяржавы, уплывае на развiццё сiтуацыi ўнутры краiны.
Надзея ЮШКЕВIЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/kdb