Ахоўнікі правапарадку нароўні з уборкай адміністрацыйных будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый добраўпарадкавалі помнікі і месцы пахавання герояў, якія аддалі свае жыцці пры выкананні службовага і воінскага абавязку, прыбіралі паркі, дарогі, скверы.
Каля мемарыяла на набярэжнай Свіслачы ў Мінску непадалёк ад галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі працавалі супрацоўнікі і курсанты Акадэміі МУС. Прадстаўнікі цэнтральнага апарату міністэрства займаліся добраўпарадкаваннем санаторыя «Белая Русь», паліклінікі, шпіталя і аўтагаспадаркі міліцэйскага ведамства. Дапамаглі праваахоўнікі і ў навядзенні парадку на тэрыторыі праваслаўнага Храма-помніка ў гонар Іконы Божай Маці «Спагнанне загінуўшых» у сталіцы.
У сувязі з абвяшчэннем у Міністэрстве ўнутраных спраў 2017-га Годам прафесійнай падрыхтоўкі добраахвотна здадзеныя грашовыя сродкі будуць пералічаны на фінансаванне будаўніцтва адміністрацыйна-навучальнага комплексу МУС у вёсцы Гарані Мінскага раёна, стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторыя «Белая Русь», а таксама ў мясцовыя органы выканаўчай улады.
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kasko@zv%D1%96azda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/farpost-spakoyu
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-unutranyh-sprau
[6] https://zviazda.by/be/tags/subotnik