Няма, напэўна, у Беларусі больш вядомай гістарычнай асобы, чым Францыск Скарына. Асабліва сёлета, калі рыхтуемся адзначаць 500-гадовы юбілей беларускай друкаванай кнігі, пра таго, хто гэту кнігу аддрукаваў, пішацца і гаворыцца вельмі шмат. Яно так і павінна быць, бо Скарына — наш бясспрэчны нацыянальны герой, не ведаць пра якога проста немагчыма.
Але ці сапраўды мы ведаем пра нашага першадрукара шмат? Калі хочаце праверыць гэта, запрашаем вас стаць удзельнікам віктарыны «Мая Скарыніяна», якую «Звязда» ладзіць сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Віктарына будзе праходзіць у тры туры, па дзесяць пытанняў у кожным. Дзевяць з іх з варыянтамі, сярод якіх адзін правільны. Прыдумваем мы іх, кансультуючыся з намеснікам дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце, вядомым даследчыкам спадчыны Скарыны Алесем Сушам. Дзясятае ж пытанне, якое патрабуе канкрэтнага адказу, прапануе ад Нацыянальнай бібліятэкі сам спадар Алесь.
Адразу хочам папярэдзіць: не ўсе адказы вы здолееце знайсці ў сеціве (але некаторыя ў публікацыях «Звязды» — дакладна). Не ўсе пытанні простыя, як здаецца на першы погляд. Але ж і чытачы ў нашай газеты — дапытлівыя і дасведчаныя, таму мы ўпэўненыя, што вы з пастаўленай задачай справіцеся. Тым больш, што колькасць удзельнікаў неабмежаваная: адказваць на пытанні можна ўсёй сям'ёй ці цэлым класам.
Вынікі будуць падводзіцца пасля кожнага тура, тады ж будуць друкавацца і правільныя адказы на пытанні. Вашы адказы прымаюцца на працягу месяца пасля апублікавання задання тура.
Пераможцаў віктарыны чакае выдатны прыз — бясплатная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы акурат у дні, калі краіна будзе святкаваць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Адказы на пытанні можна дасылаць на паштовы адрас рэдакцыі: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, 220013, Мінск (з пазнакай «Скарыніяна») або на e-maіl: skaryna@zvіazda.by [2].
Пачніце ствараць уласную Скарыніяну — убачыце, як гэта цікава. У добры шлях!
1. Кім па родзе заняткаў быў бацька Францыска Скарыны Лука?
2. У Полацку нядаўна археолагі знайшлі рэшткі будынка, які меркавана звязаны з іменем Скарыны (цяпер ён знаходзіцца на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка аднаго з палачан). Што, як лічаць гісторыкі, там месцілася ў часы Скарыны?
3. Абярыце найбольш рэальны маршрут перамяшчэння Францыска Скарыны па гарадах Еўропы ў храналагічным парадку:
4. Як называлася першая кніга Скарыны, якая пабачыла свет у 1517 годзе?
5. Устаўце прапушчанае біблейскае імя ў славутай скарынаўскай прадмове: «Таму і ??? , любячы край, дзе калісьці на свет нарадзілася, не шкадавала самое сябе, каб адвесці ад краю айчыннага небяспеку...»
6. Хто з беларусаў упершыню згадаў імя Скарыны ў газеце «Наша ніва» ў пачатку ХХ стагоддзя?
7. Як было прозвішча прыватнага ленінградскага калекцыянера, у якога ў 1925 годзе былі набытыя першыя асобнікі скарынавых кніг для Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі?
8. Як у Мінску называецца вуліца, якая з 1967 па 1989 год насіла імя Францыска Скарыны?
9. Калі сёлета дакладная дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання?
10. Пытанне ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] mailto:skaryna@zvіazda.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[4] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna