Жаночае ток-шоу «Дзень у вялікім горадзе», якое ўжо некалькі сезонаў выходзіць на канале «Беларусь 1», абвясціла фотаконкурс на... самую лепшую майскую ўсмешку. Паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя, даслаўшы свае здымкі на афіцыйныя старонкі праекта ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Інстаграм.
Пераможцу конкурсу вядучыя назавуць у прамым эфіры праграмы напрыканцы мая, а ў якасці ўзнагароды запросяць яго/яе ў госці на тэлестудыю, а таксама заахвоцяць спецыяльным прызам ад творчай каманды ток-шоу. Акрамя таго, нагадваюць тэлевізійнікі, гледачы па-ранейшаму могуць расказваць свае гісторыі, выказваць меркаванні па тэме праграмы або ўдзельнічаць у віктарыне, набіраючы падчас эфіру «Дня ў вялікім горадзе» студыйны нумар 8-017-231-01-86.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[6] https://zviazda.by/be/tags/tok-shou
[7] https://zviazda.by/be/tags/telebachanne-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/usmeshka