У Віцебску адкрыліся VІ Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» і ХІV Рэспубліканскі экалагічны форум.
Эканамічны форум стаў цэнтральнай інвестыцыйнай пляцоўкай для сустрэч і абмену вопытам прадстаўнікоў бізнесу розных краін, вядучых экспертаў у сферы паляпшэння інвестыцыйнага і дзелавога клімату.
Падчас наведвання спецыялізаванай выставы госці мерапрыемства і жыхары Віцебска змаглі пазнаёміцца з дасягненнямі навукі і тэхнікі, тэхналагічным патэнцыялам Віцебскай вобласці ў сферы будаўніцтва, энергетыкі, энерга- і рэсурсазберажэння, а таксама новымі «зялёнымі» тэхналогіямі, якія сёння выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах Беларусі.
Па словах старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Шарстнёва, Віцебшчына мае значны інвестыцыйны патэнцыял. Толькі сёлета ў рэгіёне рэалізуецца больш за 180 інвестыцыйных дагавораў, заключаных бізнесменамі з розных краін свету з аблвыканкамам на суму каля 1,2 млрд долараў.
У мерапрыемствах форумаў таксама прымалі ўдзел дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Турцыі, Кітая і інш.
— Аб'яднанне экалагічнага і эканамічнага форумаў мне падаецца вельмі важным і сімвалічным, бо развіццё эканомікі цяпер магчыма на аснове экалагічных падыходаў да дзейнасці прадпрыемстваў, да аховы навакольнага асяроддзя, — адзначыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута. — Гэта таксама неабходна для стварэння спрыяльных умоў для жыцця нашых грамадзян і павелічэння іх дабрабыту.
Вераніка КОЛАСАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-ekanamichny-forum
[4] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-ekalagichny-forum
[5] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk