Сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці правядзе сустрэчу з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, які 17—18 мая знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан беларуска-сербскіх адносін, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. Прэзідэнты таксама абмяняюцца думкамі па палітычным парадку дня і іншых актуальных пытаннях.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/tamislau-nikalich
[5] https://zviazda.by/be/tags/serbiya