19 мая завяршыўся фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», у ходзе якога дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць уласную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.
На конкурс прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, па шасці намінацыях: «Спадар Скарына», «Кніжнае свята», «Шляхамі першадрукара», «Эпоха творцы», «Спадчына ў нашай памяці» і «Калекцыянер.net».
Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю сталі 30 творчых праектаў. Аўтары работ былі запрошаны ў СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау», дзе прайшоў вочны этап конкурса. У рабоце мерапрыемства таксама прынялі ўдзел госці УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» – Ірына Буторына і студэнты.
На адкрыцці фестывалю з прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Святлана Вашкевіч і генеральны дырэктар ЗП «Роберт Бош» ТАА Уладзімір Рыбалоўлеў.
Завяршыўся вочны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» ўзнагароджаннем пераможцаў:
Арганізатарам мерапрыемства выступіла Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» [3] Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр фестывалю – ЗП «Роберт Бош» ТАА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://www.adu.by/ru/homepage/novosti/olimpiady-konkursy-festivali-i-dr-obrazovatelnye-meropriyatiya/1341-peramozhtsy-festyvalyu-tvorchykh-praekta-frantsysk-skaryna-drukar-myslyar-tvortsa.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna-drukar
[5] https://zviazda.by/be/tags/myslyar
[6] https://zviazda.by/be/tags/tvorca
[7] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[8] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna