Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэтая работа дазваляе не толькі даведацца і вырашыць існуючыя пытанні, якія турбуюць грамадзян, але і непасрэдна ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах.
На гэтым тыдні прыёмы пройдуць у Віцебскай і Брэсцкай абласцях, а таксама ў Мінску па наступным графіку:
24 мая з 9.00 да 12.00
КАЛІНІН Ігар Іванавіч — начальнік аддзела аналізу і кантролю галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта (месца прыёму — адміністрацыя Фрунзенскага раёна г. Мінска);
25 мая з 14.00 да 16.00
КАРПЯК Уладзімір Валянцінавіч — памочнік Прэзідэнта, інспектар па г. Мінску (месца прыёму — адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска);
26 мая з 10.00 да 13.00 (месца прыёму — Ваўкавыскі райвыканкам), з 15.30 да 18.30 (месца прыёму —
Зэльвенскі райвыканкам)
ШЛЫК Рыгор Іванавіч — начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта;
27 мая з 08.30 да 11.30
ШЛЫК Рыгор Іванавіч — начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта (месца прыёму — Слонімскі райвыканкам).
Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў г. Мінска (Заводскі раён — 2951581, Фрунзенскі раён — 2072158).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/administracyya-prezidenta-respubliki-belarus-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryyomy-gramadzyan