Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 30 чэрвеня ў Маскве. Пра гэта ўчора паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі.
— У канцы чэрвеня адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць пад патранажам нашых прэзідэнтаў. 30 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, — сказаў Уладзімір Макей.
Правядзенню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі і Расіі.
— Мы будзем абмяркоўваць шэраг актуальных пытанняў нашага ўзаемадзеяння, — праінфармаваў кіраўнік дыпламатычнага ведамства краіны.
Візіт у Мінск прадстаўнікоў ветэранскіх і маладзёжных структур прафсаюзнай арганізацыі МЗС Расіі праходзіць у фармаце мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/urad
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasyadzhennya-vysheyshaga-dzyarzhsaveta-sayuznay-dzyarzhavy
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey