У гэтую суботу, 27 мая, адбудзецца сумесная прамая тэлефонная лінія намесніка старшыні Полацкага райвыканкама Аляксандра Каладынскага і рэдакцыі газеты «Звязда». Час правядзення — з 9.00 да 12.00. Нумар тэлефона для зваротаў: 8-0214-42 22 25.
Пытанні, якія хвалююць жыхароў Полацкага раёна, а таксама тое, як яны вырашаюцца, знойдуць адлюстраванне на старонках нашага выдання. Газета «Звязда», як заўсёды, застаецца вашым верным сябрам і карысным дарадчыкам.
Практыку правядзення сумесных прамых ліній з кіраўнікамі мясцовай улады мы будзем працягваць і надалей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya