У Еўрасаюза і ЗША няма агульнай пазіцыі ў дачыненні да Расіі, заявіў старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск пасля сустрэчы кіраўнікоў інстытутаў ЕС з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Бруселі.
«Я не магу сказаць, што ў нас на 100% ёсць агульная пазіцыя ў дачыненні да Расіі. Аднак што датычыцца канфлікту ва Украіне, падобна, што мы на адной лініі», — сказаў Туск журналістам пасля завяршэння перагавораў. Ён паведаміў, што бакі абмеркавалі пытанні знешняй палітыкі, бяспекі, гандлю і экалогіі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece