29 мая ў Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Кальварыйская, 9, аўд. 528) старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Ігар МАРЗАЛЮК сустрэнецца з грамадскімі актывістамі з ліку студэнтаў беларускіх ВНУ і старшакласнікаў Мінска, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі Студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў. Пачатак мерапрыемства ў 14 гадзін.
Стасункі з госцем пройдуць у фармаце адкрытага мікрафона. Падчас сустрэчы будуць разгледжаны перспектывы развіцця адукацыі і навукі, удзел моладзі ў палітычным і культурным жыцці, а таксама дадзены рэкамендацыі, як стаць палітыкам у Беларусі.
Мерапрыемства арганізавана ў рамках рэалізацыі праекта “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў”. Ён стартаваў 18 лістапада 2016 года на базе факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Нагадаем, што ў цырымоніі адкрыцця праекта прыняла ўдзел старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/studenty
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-marzalyuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/studenckaya-liga-maladyh-vybarshchykau