Патрабаванне рэгiстрацыi банкамi пашпартных дадзеных фiзiчных асоб, якiя набываюць замежную валюту, адмяняецца. Адпаведны Указ падпiсаў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка.
Нацыянальнаму банку даручана ў трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым дакументам i прыняць iншыя меры па яго рэалiзацыi, паведамляе прэс-служба кiраўнiка дзяржавы.
Указ распрацаваны ў мэтах лiбералiзацыi валютнага рэжыму i спрашчэння парадку правядзення валютна-абменных аперацый. Ён уступае ў сiлу пасля афiцыйнага апублiкавання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/valyuta
[3] https://zviazda.by/be/tags/pashpart