Беларусь пакажа каля 50 высокатэхналагічных распрацовак на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ЭКСПА-2017» у сталіцы Казахстана.
Сёлета галоўнай тэмай выставы стане энергія будучыні. На працягу трох месяцаў, пачынаючы з 10 чэрвеня, на ЭКСПА будуць паказвацца навінкі ў гэтай галіне. Беларусь прывязе распрацоўкі Мінадукацыі, Мінпрама і Нацыянальнай акадэміі навук.
Сярод іх электробус, макет аўтобуса МАЗ на газавым паліве, магутныя крыніцы сілкавання шырокага прымянення, энергаэфектыўныя матэрыялы і тэхналогіі. На нашым стэндзе прэзентуюць 14 інвестыцыйных праектаў, напрыклад, будаўніцтва Бешанковіцкай ГЭС і новую этылен-прапіленавую ўстаноўку на «Нафтане». Дарэчы, дзень Беларусі на ЭКСПА пройдзе 16 жніўня.
Надзея АНІСОВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:anіsovіch@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan