Трэці Беларуска-Іспанскі бізнес-форум пройдзе на наступным тыдні ў Мадрыдзе. У яго адкрыцці прыме ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Пра гэта на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
Цэнтральным мерапрыемствам візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства стане правядзенне перагавораў з міністрам замежных спраў Іспаніі. Да таго ж запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады Іспаніі, дзелавых колаў, а таксама падпісанне двухбаковых пагадненняў. Такая шырокая праграма накіравана на інтэнсіфікацыю двухбаковых адносін, у тым ліку дзеля прыцягнення інвестыцый, а таксама на развіццё супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у цэлым.
Падчас візіту Уладзімір Макей прыме ўдзел і ў прэзентацыі зборніка перакладаў твораў Максіма Багдановіча на іспанскую мову, а таксама правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] mailto:аnіsоvісh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/maksim-bagdanovich