У Цэнтральным раёне сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыццё незвычайнага жылога дома — з «вышыванкай» на фасадзе.
Знамянальна, што адкрыццё новага дома адбылося напярэдадні 950-годдзя Мінска. Гэта першы дом у раёне, фасад якога ўпрыгожаны нацыянальным узорам, што вылучае яго сярод іншых і робіць добра прыкметным для тых, хто праязджае па Мінскай кальцавой аўтадарозе.
Перад урачыстым адкрыццём у нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарбаты навасельцы змаглі пагутарыць з прадстаўнікамі органаў выканаўчай улады, абслугоўваючых прадпрыемстваў, будаўнікамі.
Пасля цырымоніі разразання стужкі ключы ад новых, доўгачаканых кватэр атрымалі 119 навасёлаў, з іх 60 мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyshyvanka