215 дрэў розных парод, не прызначаных для высечкі, спілавалі работнікі Верхнядзвінскага лясгаса. Распрацоўваючы лесасеку на тэрыторыі Стралкоўскага лясніцтва, секары добра выйшлі за яе межы. У выніку незаконна было зрэзана 39 кубаметраў лесу.
У адносінах да лясгаса работнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету распачалі адміністрацыйны працэс. Юрасобе трэба будзе заплаціць штраф у памеры 1380 рублёў, а таксама пакрыць нанесеную шкоду — 2,5 тысячы рублёў і кошт незаконна нарыхтаванай драўніны на суму большую за 600 рублёў.
Падобнае парушэнне выявілі работнікі Мазырскай міжрайінспекцыі ў рэмезаўскім лясніцтве Ельскага лясгаса. Пры правядзенні высечкі леснікі таксама зайшлі на суседнюю тэрыторыю і незаконна спілавалі 49 дрэў агульным аб'ёмам 20 кубаметраў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты ляснічы, які сачыў за арганізацыяй работы на ўчастку. Яму давядзецца пакрыць каля 500 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/les