Днямi ў раёне пагранiчнага пункта пропуску «Казловiчы», што пад Брэстам, нарад памежнiкаў заўважыў на вышынi каля 1000 метраў параплан, што рухаўся з боку Польшчы.
На аб'ект звярнулi ўвагу i мясцовыя жыхары, якiя праiнфармавалi аб гэтым адпаведныя службы. Прыкладна за 600 метраў ад дзяржаўнага рубяжа лятальны апарат прызямлiўся, а парапланерыст быў затрыманы супрацоўнiкамi Брэсцкай пагранiчнай групы, паведамляюць у Дзяржаўным пагранiчным камiтэце.
Як растлумачыў сам правапарушальнiк — грамадзянiн Польшчы 1975 года нараджэння — падчас палёту ён страцiў арыенцiр на мясцовасцi. Калi прызямлiўся, падумаў, што знаходзiцца паблiзу польскага горада Бяла-Падляска. У адносiнах да замежнiка распачаты адмiнiстрацыйны працэс за парушэнне дзяржаўнай мяжы. Няўдаламу парапланерысту пагражае буйны штраф з дэпартацыяй i забаронай на ўезд у Беларусь.
Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaraslau-lyskavec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:lyskavets@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/paraplan
[7] https://zviazda.by/be/tags/polshcha