Партыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона "Наперад, рэспубліка!" атрымала пераканаўчую перамогу на парламенцкіх выбарах.
Пасля таго, як былі падлічаныя амаль усе галасы другога тура, партыя "Наперад, рэспубліка!" разам з яе саюзнікам - цэнтрысцкай партыяй "Дэмакратычны рух" (MoDem) - набіраюць значна больш 300 з 577 месцаў у ніжняй палаце французскага парламента.
Хоць гэта некалькі менш, чым чакалі палітолагі, прадказвалі яшчэ больш рашучую перамогу Макрона, прэзідэнт Францыі тым не менш атрымаў салідны мандат у парламенце на правядзенне сваёй праеўрапейскай і арыентаванай на бізнес-інтарэсы праграмы рэформаў.
Яўка ў другім туры апынулася значна ніжэйшай, чым была на выбарах у 2012 годзе. Многія выбаршчыкі - як апаненты, так і прыхільнікі Макрона, - як лічыцца, не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі пасля рашучай перамогі яго партыі ў першым туры.
Прэм'ер-міністр Эдуар Філіп, адзначыўшы нізкую яўку, сказаў, што яго партыя будзе абараняць інтарэсы ўсіх французаў.
Кансерватыўная партыя "Рэспубліканцы" і яе саюзнікі могуць сфармаваць самы вялікі апазіцыйны блок - яны атрымаюць ад 125 да 131 месца. Але гэта істотна менш, чым 200 мандатаў, што мелі французскія кансерватары ў папярэднім складзе Нацыянальнага сходу.
Сацыялісты, якія знаходзіліся ва ўладзе ў Францыі апошнія пяць гадоў, атрымаюць ад 41 да 49 месцаў - іх самы горшы вынік за ўсю гісторыю існавання партыі.
Упершыню ў Нацыянальны сход прайшла лідар "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен. Яе ўльтраправая партыя можа атрымаць ад чатырох да васьмі месцаў у парламенце.
BBC [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-40321697
[2] https://zviazda.by/be/tags/franciya