Учора Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанг прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі таварыства дружбы «Беларусь-В'етнам», в'етнамскай дыяспарай і студэнтамі.
На сёння запланаваны перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго в'етнамскага калегі Чан Дай Куанга. Яны абмяркуюць увесь комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а галоўнай тэмай перамоў стане развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Чакаецца, што па выніках сустрэчы двух лідараў будзе падпісаны пакет дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка і Чан Дай Куанг возьмуць удзел у адкрыцці беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.
Праграма афіцыйнага візіту Прэзідэнта В'етнама таксама прадугледжвае перамовы з кіраўніцтвам урада Беларусі і Нацыянальнага сходу, наведванне прадпрыемстваў і культурных аб'ектаў.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavit@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/vetnam