Яна арганізаваная на базе факультэта дауніверсітэцкай адукацыі. Слухачамі школы сталі больш за 50 прадстаўнікоў з 11 краін: Вялікабрытаніі, Ірака, Ірана, Італіі, Кітая, Нідэрландаў, Мексіцы, Польшчы, Рэспублікі Карэя, Турцыі, Японіі.
Навучальныя групы школы сфарміраваныя ў адпаведнасці з узроўнем валодання рускай мовай. Праграма навучання ўключае культурна-моўную адаптацыю, практычны лексіка-граматычны курс, а таксама інтэнсіўны курс маўленчай практыкі і чытання. Акрамя таго навучэнцы асвояць працу з інтэрнэт-рэсурсамі і аўтэнтычнымі відэаматэрыяламі. З дапамогай электронных практыкаванняў слухачы замацуюць пройдзены матэрыял, а прагляд фільмаў і мультфільмаў на рускай мове дазволіць ім развіць навыкі сацыякультурнай камунікацыі.
Летняя школа рускай мовы арганізуецца ў Белдзяржуніверсітэце ўжо ў восьмы раз. Сёлета яна будзе доўжыцца да 25 жніўня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya