У Віцебску па гарачых слядах затрымалі вулічную махлярку. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.
Ахвярай махляркі стаў 18-гадовы хлопец. Ён папаўся якраз у Дзень нараджэння. Неаднаразова судзімая мясцовая жыхарка падышла да маладога чалавека ў той момант, калі ён выйшаў з аднаго з кафэтэрыя абласнога цэнтра. Жанчына сказала хлопцу, што на ім ляжыць псута і ён асуджаны на мноства хвароб. У ходзе размовы віцяблянін і сам не заўважыў, як аддаў жанчыне ўсе наяўныя грошы. Апамятаўшыся, малады чалавек выклікаў міліцыю, махлярку аператыўна затрымалі.
Заведзена крымінальная справа па артыкуле 209 КК Беларусі. У міліцыянераў ёсць падставы меркаваць, што затрыманая можа быць датычная да іншых падобных злачынстваў. Праваахоўнікі просяць усіх, каму вядома што-небудзь пра злачынную дзейнасць падазраванай, а таксама пацярпелых ад яе дзеянняў паведаміць пра гэта ў тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў або па тэлефоне 102.
Спасылкі
[1] http://uvd.vitebsk.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal