Эканамічны патэнцыял буйных рэгіянальных цэнтраў, у тым ліку Аршанскага і Барысаўскага раёнаў, выкарыстоўваецца недастаткова. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў па пытаннях развіцця Барысаўскага раёна.
"Перш за ўсё адзначу, што выязной Прэзідыум Савета Міністраў у Барысаўскім раёне ня выкліканы нейкімі надзвычайнымі падзеямі або сітуацыяй. Кіраўнік дзяржавы паставіў ураду задачу прыняць неабходныя меры па развіццю буйных рэгіянальных цэнтраў - такіх як Орша, Барысаў, Баранавічы, Бабруйск. Урад вызначыў для сябе наступны фармат працы - вывучэнне праблем на месцах і іх разгляд на выязным пасяджэнні Прэзідыума ", - адзначыў Андрэй Кабякоў.
Пры гэтым пытанні развіцця рэгіёну, задзейнічання рэзерваў для вырашэння сацыяльна-эканамічных задач разглядаюцца комплексна: як з пункту гледжання вытворчай сферы, так і вырашэння сацыяльных пытанняў, пры прамым удзеле непасрэдных выканаўцаў.
"У траўні дэталёва разгледзелі Аршанскі раён, цяпер Барысаў. Гэта раёны, што маюць значны патэнцыял, які не задзейнічаны ў поўнай меры ў іх эканамічным развіцці. Такая праца будзе працягнутая і ў іншых рэгіёнах", - дадаў прэм'ер-міністр.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kabyakou
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika