Нямецкі мяснік Петэр Класэн выпусціць на рынак напоі з мяса, паведамляе Dіe Welt. Прадукт паступіць у продаж у верасні.
«Мы назіраем вялікую цікавасць, нічога падобнага яшчэ не існуе», — адзначыў 55-гадовы Класэн, дадаўшы, што падаў заяўкі на міжнародны патэнт. На цяперашні момант ён распрацаваў лінейку з трох густаў: «Стэйк», «Бамбейская ялавічына» і «Каралеўская курыца». Каб прыгатаваць напой, мяса з агароднінай вараць у булёне і драбняць у пюрэ да кансістэнцыі какавы. Пасля гэтага вадкасць расфасоўваюць па бутэльках і стэрылізуюць. Паводле слоў мясніка, такім чынам астуджаны напой можна захоўваць год. Рэцэпт Класэн разам са сваім сынам Філіпам і поварам Штэфанам Кімэлем распрацоўваў тры гады.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/myasa