У дзяжурную частку Цэнтральнага РУУС сталіцы паступіла паведамленне з банка аб тым, што ў кантакт-цэнтр звярнулася жанчына і расказала, нібыта кліентка банка плануе злачынства.
— Была ўстаноўлена асоба, якая тэлефанавала, — ёю аказалася пажылая жанчына 1933 года нараджэння. У гутарцы з міліцыянерамі яна прызналася, што пасля смерці мужа адчувае сябе вельмі самотна, а такія званкі дазваляюць ёй мець стасункі з людзьмі, — расказала афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная.
Праз некалькі гадзін у дзяжурную частку паступіла паведамленне ад 82-гадовай пенсіянеркі, якая паскардзілася на староннія шумы ў яе кватэры, выказаўшы здагадку, што ёй перашкаджаюць адпачываць суседзі. На месцы было ўстаноўлена — у жыллі старонніх шумоў няма, а ў ходзе гутаркі жанчына расказала, нібыта апошнім часам яна стала часта чуць староннія гукі. Жыве пенсіянерка адна, ёсць дзеці, унукі, але яны яе не наведваюць...
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni