У касы Мінскага метрапалітэна паступілі ў продаж новыя віды бескантактавых смарт-карт, паведамляе сайт прадпрыемства.
Закладны кошт смарт-карты дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" новы ўзор - Br1,80. Адначасова ў звароце будуць знаходзіцца бескантактавыя смарт-карты папярэдняга ўзору коштам Br1,20.
На новай смарт-карта нанесена найменне "Праязны дакумент" папярэдні ўзор - "Праязны бiлет". Таксама на бескантактавай смарт-картцы новага ўзору ў ніжнім правым куце маецца малюнак цягніка гарадскіх ліній, на адваротным баку размешчана інфармацыя аб закладнога кошту.
Пры куплі неабходна звяртаць увагу на знешні выгляд карты, рэкамендуюць у ДП "Мінскі метрапалітэн".
metropoliten.by [1]
Спасылкі
[1] http://metropoliten.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/metro